Luo Biming (miram) wrote,

De absurdo evitando

Гаворыць Іна Соркіна, дацэнт-гісторык, звольненая з Гарадзенскага ўнівэрсытэту:

— Пасьля прымусовага звальненьня з ГрДУ гісторыкаў Андрэя Чарнякевіча і Вячаслава Швэда ці думалася вам, што наступным звольненым выкладчыкам будзеце вы?

— Так, я не выключала такой магчымасьці. Тым больш, што ад кіраўніцтва факультэту ды ўнівэрсытэту такія пагрозы ў мой адрас наўпрост і апасродкавана выказваліся. Нечакана абсурдным аказаўся рэалізаваны сцэнар майго звальненьня. Асноўны паказчык, які разглядаецца пры правядзеньні конкурсу, — гэта сьпіс навуковых публікацый за апошнія пяць гадоў. Парадокс у тым, што я з абсалютна лепшымі паказчыкамі сярод усіх кандыдатаў, маючы 67 публікацый, «не прайшла па конкурсе», а, напрыклад, мой былы калега з усяго пяцьцю публікацыямі пераабраны адзінагалосна! «Навуковыя» заслугі Ўладзімера Ягорычава прызнаныя настолькі важнымі, што яго абралі двойчы: спачатку на 0,75 стаўкі, а праз два тыдні — яшчэ і на поўную стаўку дацэнта. Абсурднасьць і цынізм так званага «конкурснага адбору» тут відавочныя.


Пры ўсёй спагадзе да сп-ні Соркінай -- можа, калі ты гісторык, варта ўсё ж замест абсурду бачыць у падзеях логіку, якая тут абсалютна празрыстая?

І, можа, варта ў рамках разумовай дысцыпліны проста накласьці мараторый на ўжываньне слова "абсурд" і вытворных у бягучай сацыяльна-палітычнай аналітыцы? Бо яно тут, як правіла, азначае адно з двух: або "нічога не разумею", або "во дурныя!", прычым ні тое, ні другое звычайна не адпавядае рэчаіснасьці.
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded  

  • 2 comments