?

Log in

No account? Create an account
Томас Гардзі. Чорны дрозд - Luo Biming

> Recent Entries
> Archive
> Friends
> Profile
> My Website

December 31st, 2003


Previous Entry Share Next Entry
08:43 pm - Томас Гардзі. Чорны дрозд
Я стаў пры браме ў змрочны лес.
   Мароз сівеў, як здань.
Зімовы мут зацягваў спрэс
   Слабое Вока Дня.
У небе рвалася гальлё,
   Як струны з кволых лір,
І чалавечае жытло
   Гнуў вецер набакір.

Зямлі завострываўся твар,
   Нібыта Веку труп
Ляжаў, спавіты ў саван хмар,
   Пад плач вятровых труб.
Адвечны пульс жыцьця слабеў,
   І зблізку і здаля
Усё здавалася ў журбе
   І ў роспачы, як я.

Ажно разьліўся нечы сьпеў
   Папраз панылы дол,
І сьветлай радасьці павеў
   Пранесься навакол.
Насупраць сьцюж і завірух
   Адважна і наўпрост
Узьняў свой расьпяяны дух
   Стары аблезлы дрозд.

Стаялі у такой бядзе
   Зямля і людзкі род,
Настолькі не было нідзе
   Для радасьці нагод,
Што цераз змрочны неспакой
   Я чуў, як у паўсьне,
Надзею, тайны сэнс якой
   Ён ведаў, а я не.

31 сьнежня 1900


Thomas Hardy

The Darkling Thrush


I leant upon a coppice gate
   When Frost was spectre-gray,
And Winter’s dregs made desolate
   The weakening eye of day.
The tangled bine-stems scored the sky
   Like strings of broken lyres,
And all mankind that haunted nigh
   Had sought their household fires.

The land’s sharp features seem’d to be
   The Century’s corpse outleant,
His crypt the cloudy canopy,
   The wind his death-lament.
The ancient pulse of germ and birth
   Was shrunken hard and dry,
And every spirit upon earth
   Seem'd fervourless as I.

At once a voice arose among
   The bleak twigs overhead
In a full-hearted evensong
   Of joy illimited;
An aged thrush, frail, gaunt, and small,
   In blast-beruffled plume,
Had chosen thus to fling his soul
   Upon the growing gloom.

So little cause for carollings
   Of such ecstatic sound
Was written on terrestrial things
   Afar or nigh around,
That I could think there trembled through
   His happy good-night air
Some blessèd Hope, whereof he knew
   And I was unaware.

31 December 1900

(Leave a comment)


> Go to Top
LiveJournal.com